Гранты біёлагам на даследаванні ў Цэнтральнай Амерыцы. $800/месяц, $2000 на даследаванне і пералёт
Смітсанаўскі Інстытут Трапічных Даследаванняў у Бальбоа (Панама) прапануе гранты на даследчыя праекты працягласцю да 3 месяцаў. У выключных выпадках тэрміны могуць падоўжыць. Праграма пакрывае выдаткі на само даследаванне на суму $2000, авія квіткі ў абодва бакі, а таксама грант на пражыванне ў памеры $800/месяц на ўвесь час пражывання ў Панаме. Дэдлайн 15 кастрычніка.
Праекты могуць быць звязаныя з усімі абласцямі біялогіі, але перавага будзе аддавацца даследаванням паводзінаў жывёл, натуральнай гісторыі, эвалюцыйнай біялогіі, экалогіі раслін і жывёл, а таксама маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Большасць грантаў дастаецца кандыдатам, у якіх ужо ёсць ступень бакалаўра або магістра, але і студэнты малодшых курсаў часцяком трапляюць у лік удзельнікаў. Кандыдаты адбіраюцца вучоным саветам падчас штоквартальных нарад.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак
Перад падачай заяўкі неабходна звязацца з арганізатарамі і знайсці супервайзера з ліку даследчыкаў інстытута, які будзе курыраваць ваш праект, калі вы атрымаеце грант і прыедзеце ў Цэнтральную Амерыку. Даследаванні без падтрымкі такога супервайзера не будуць фінансавацца.
Таксама для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць форму на сайце, напісаць план даследавання, прымацаваць рэзюмэ і выпіску з ацэнкамі. Крайнія тэрміны падачы заявы 15 студзеня, красавіка, ліпеня і кастрычніка кожнага года.
Падрабязнасці глядзіце на сайце арганізатараў.
Крыніца: http://grantist.com/