Гранты Амерыканскай асацыяцыі жанчын з універсітэцкай адукацыяй
аўт, 2016-08-02 16:25
Амерыканская асацыяцыя жанчын з універсітэцкай адукацыяй (AAUW) выдаткоўвае гранты для аспірантак, магістрантак і дактарантак, якія не з'яўляюцца грамадзянкамі Злучаных Штатаў.
Стыпендыяльная праграма дзейнічае ў амерыканскіх навучальных установах.
Перавага аддаецца кандыдаткам, якія працуюць над паляпшэннем становішча жанчын праз грамадзянскую, грамадскую ці прафесійную дзейнасць.
Памер стыпендый - ад 18-ці да 30 тысяч даляраў ЗША.
Вітаюцца кандыдаткі, якія маюць намер будаваць кар'еру ў роднай краіне. Дэдлайн - 1 снежня 2016 года. Падрабязнасці - па гэтай спасылцы.
Паводле NGO.by.