Гранты Agora Global для журналістаў і журналістак

Фонд па надзвычайных сітуацыях для журналістаў(к)-фрылансераў ва Усходняй і Паўднёвай Еўропе прымае заяўкі да 23:00 (Цэнтральна-еўрапейскі час), 22 чэрвеня 2020 года. Кандыдаты ды кандыдаткі павінны прадставіць свае ідэі гісторый пра сучасную прафесійную сітуацыю, пра тое, як пандэмія каранавіруса адбілася на працы журналістаў.

Праграма грантаў Agora Europe будзе складацца з дзвюх частак:

  • Частка I — фінансаванне экстранай падтрымкі для асобных журналістаў. Дваццаць (20) журналістаў/к будуць абраныя з пула заяўнікаў. Кожны журналіст/ка атрымае 500 еўра прамога фінансавання падтрымкі. Гэтае фінансаванне атрымальнік можа выкарыстаць па меры неабходнасці (арэндная плата, выдаткі на пражыванне, харчаванне і г.д.). Узамен яны згаджаюцца ўдзельнічаць у Частцы II праграмы грантаў.
  • Частка II - Сродкі праектаў Agora Europe Reporting. Другая частка фінансавання ў памеры € 3000 будзе падзеленая паміж 5-10 праектамі. Пасля анлайн-сустрэчы журналісты/кі будуць будуць працаваць разам у групах, каб ствараць сумесныя журналісцкія гісторыі.


Чакаецца, што ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць публікаваць свае гісторыі на мясцовым і / ці рэгіянальным узроўні.

Крыніца: agora.hostwriter.org