Гранты ад Forum SYD

Форум Сюд, шведская арганізацыя грамадзянскай супольнасці, якая працуе па Беларусі з 1998 года, абвяшчае конкурс прапаноў праектаў. Памер грантаў: 5 - 20 тыс. еўра. Працягласць праекта - 9 месяцаў. Дэдлайн - 21 лютага 2016 года.

Хто можа падаваць заяўку на фінансаванне?
•    Заяўку могуць падаваць грамадскія арганізацыі ды ініцыятывы з Беларусі. Праекты асобных актывістаў не падтрымліваюцца.
•    Арганізацыі/ініцыятывы павінны быць некамерцыйнымі, непалітычнымі, нерэлігійнымі і працаваць у напрамку дэмакратычнага развіцця, заснаванага на каштоўнасцях роўнасці і павагі да правоў чалавека.

Якія праекты могуць быць падтрыманыя?
•    Праекты ў галіне гендэра, правоў чалавека, дэмакратыі, грамадзянскага актывізму
і грамадзянскага ўдзелу.
•    Праекты, якія ўключаюць у сябе элементы адвакацыі (advocacy) і/альбо накіраваныя на непасрэдную працу з грамадзянамі, мясцовымі супольнасцямі. Установа не можа падтрымаць праекты, мэтавымі групамі якіх з'яўляюцца іншыя грамадскія арганізацыі, а таксама правядзенне даследаванняў, канферэнцый, праекты па развіцці інфраструктуры, набыцці абсталявання.
•    Бюджэт 5 – 20 тыс. еўра.
•    Часавыя рамкі праекта – максімум 9 месяцаў (у перыяд з 1 красавіка па 31 снежня 2016 года).

Як падаць заяўку?
Каб падаць заяўку, запоўніце і дашліце на email [email protected] форму заяўкі і бюджэт, якія знаходзяцца ў дадатку. Вы можаце пісаць на англійскай, рускай і беларускай мовах.
Калі ў вас узніклі пытанні датычна запаўнення заяўкі, звяжыцеся з прадстаўнікамі Форума Сюд.

Часавыя рамкі:

Заяўкі павінны быць дасланыя не пазней за 21 лютага 2016 года.  Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся на е-мэйл [email protected].

Крыніца: ForumSyd.org