Гранты ад Facebook на даследаванні камп'ютэрнага бачання глабальных праблем (да 40 000$)
Facebook шукае маладых даследчыкаў/ц, якія даследуюць развіццё тэхналогій і камп'ютэрнае бачанне ў краінах, якія развіваюцца. Арганізатары прапануюць 20 000 - 40 000$ за праект працягласцю да 6 месяцаў. Прымаюцца прапановы ад кандыдатаў з усіх краін свету, ад індывідуальных даследчыкаў/ц і ад груп і арганізацый. Дэдлайн 29 кастрычніка 2019.
Камп'ютэрнае бачанне можа мець дачыненне да такіх сфер:
- Сельская гаспадарка - эфектыўнае інфармаванне землеўладальнікаў пра здароўе сельскагаспадарчых культур, барацьбу з шкоднікамі, хваробы жывёлы, урадлівасць глебы.
- Медыцынскія паслугі - паляпшэнне дыягностыкі, ацэнкі харчавання, якасці вады ці санітарная ацэнка.
- Якасць адукацыі - прылады для паляпшэння доступу да інфармацыі, якія не патрабуюць высокага ўзроўню пісьменнасці і ведаў замежных моў.
- Інфраструктура і ўстойлівая прамысловасць - удасканаленне завадскога абсталявання, курсы павышэння кваліфікацыі. Інавацыі ў сферы транспарту для абароны навакольнага асяроддзя і чалавека.
- Дапамога пры стыхійных бедствах і кліматычных уздзеяннях - візуальнае інфармаванне для службаў, якія ўдзельнічаюць у ліквідацыі пажараў, паводак і іншых стыхійных бедстваў. Тэхналогіі для кіравання і змякчэння экалагічных змяненняў.
Камп'ютэрнае бачанне нядаўна зрабіла вялікі прагрэс, і дасягнула ўзроўню, які лічыўся нерэальным яшчэ некалькі гадоў таму. Гэтая тэхналогія адкрыла магчымасці ў многіх галінах, уключаючы транспарт, забавы і бяспеку.
Паралельна гэтаму ва ўсім свеце ўзрасла колькасць людзей, якія карыстаюцца інтэрнэтам і мабільным тэлефонам. Простыя тэлефоны, магчыма з камерай, часта выкарыстоўваюцца ў краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу і прапануюць новыя магчымасці вырашэння праблем у такіх сферах, як ахова здароўя, сельская гаспадарка і адукацыя.
Патрабаванні да заявак:
- кароткае апісанне праекта (1 -2 старонкі)
- апісанне бюджэту (1 старонка)
- рэзюмэ
- арганізацыйныя дэталі (інфармацыя аб падатках і адміністрацыйныя дэталі).
Крыніца: research.fb.com