Грантавая праграма Civil Society Scholar Awards для студэнтаў аспірантуры і выкладчыкаў ВНУ

Фонд адкрытага грамадства прапануе грантавую праграму Civil Society Scholar Awards (CSSA) па падтрымцы акадэмічнай мабільнасці. Праекты з Беларусі патрапляюць пад мандат дзеяння праграмы. Дэдлайн – 31 сакавіка.


Мэта грантавай праграмы – падтрымка міжнароднай акадэмічнай мабільнасці для студэнтаў аспірантуры і выкладчыкаў універсітэтаў, каб яны змаглі атрымаць доступ да рэсурсаў, неабходных для правядзення якасных і ўсебаковых даследаванняў у сваім рэгіёне ці на міжнародным узроўні. Праграма падтрымлівае інавацыйныя праекты, якія спрыяюць абмену ідэямі і наладжванню міжнароднага супрацоўніцтва. 

Праграма абірае для падтрымкі тыя праекты і даследаванні, у межах каторых маюцца выдатныя вынікі і важнае значэнне для мясцовых супольнасцей, якія спрыяюць абмеркаванню выклікаў грамадству і ўмацоўваюць крытычную навуку і акадэмічныя сеткі ў розных галінах.  

Хто можа ўдзельнічаць?

  • дактары (кандыдаты навук), якія навучаюцца ў акрэдытаваных універсітэтах сваіх краін або за іх межамі;
  • выкладчыкі і выкладчыцы ўніверсітэтаў (якія працуюць на поўную стаўку), выкладаюць у краіне.

 

Працягласць праекта: 2-9месяцаў.
Перыяд імплементацыі (дзеяння праграмы): 1 верасня 2017 — 31 жніўня 2018.
Памер гранта: $10 000 для студэнтаў аспірантуры і $15 000 для выкладчыкаў. Дэдлайн – 31 сакавіка. З формай анлайн заяўкі можна пазнаёміцца вось тут. Таксама можна падаваць заяўкі ў папяровым выглядзе, больш падрабязна пра гэта чытайце на сайце арганізатараў. 

Што могуць падтрымаць?

Перавага аддаецца кароткатэрміновым міжнародным акадэмічным праектам, такім як праца ў полі (збор дадзеных), даследчыя візіты ў бібліятэкі, архівы або ва ўніверсітэты, распрацоўка курсаў, міжнародныя даследаванні, што вядуць да міжнароднага ўзаемнага рэцэнзіявання  публікацый.
Запыты на атрыманне грашовай падтрымкі для аплаты за першы год навучання  студэнтаў аспірантуры будуць разглядацца толькі ў тым выпадку, калі яны давядуць абсалютную неабходнасць навучання за мяжой і прад’явяць доказ залічэння ў аспірантуру замежнага ўніверсітэта.  

Крыніца: www.opensocietyfoundations.org