Грант Villa I Tatti Wallace на даследаванні ў Італіі (4000$ у месяц)
Кожны год Villa I Tatti, The Harvard University Center for Italian Renaissance Studies прапануе грант Wallace Fellowship на даследаванні працягласцю ад 4 да 6 месяцаў у Італіі. Грант могуць атрымаць кандыдаты і кандыдаткі любой нацыянальнасці. Грант прызначаны навукоўцам, якія вывучаюць гістарыяграфію і ўплыў італьянскага Рэнесансу на сучасную эру (19 - 21 стагоддзе). Заяўкі прымаюцца на ангельскай ці італьянскай мовах у электронным выглядзе да 15 лістапада 2017. Навукоўцы, якія ўжо атрымлівалі дадзеную стыпендыю, не могуць паўторна падаваць заяўкі.
Villa I Tatti - цэнтр перспектыўных даследаванняў у галіне гуманітарных навук, размешчаны ў Фларэнцыі, Італія, цэнтр належыць Гарвардскаму ўніверсітэту. Цэнтр мае бібліятэку і калекцыю прадметаў мастацтва, таксама на тэрыторыі знаходзяцца італьянскія і ангельскія сады. Цэнтр размешчаны сярод аліўкавых гаяў, вінаграднікаў і садоў.
Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць:
- стыпендыю 4000$ у месяц;
- грант на размяшчэнне - ня больш за 1500$;
- пражыванне (плаціць за арэнду не трэба, але трэба аплачваць камунальныя плацяжы).
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- выдатнае валоданне англійскай мовай і базавыя веды італьянскай мовы;
- павінны мець ступень PhD;
- праекты павінны ставіцца да гістарыяграфіі або ўплыву эпохі Адраджэння на любую вобласць, уключаючы мастацтва і архітэктуру, ландшафтную архітэктуру, гісторыю, літаратуру, музыку, філасофію, рэлігію і навукі;
- падаваць заяўкі могуць грамадзяне ўсіх краін, у прыярытэце кандыдаты, якія не маюць доступу да даследчых матэрыялаў і аб'ектаў у Італіі.
Крыніца: itatti.harvard.edu