Грант-праграма Visura для фатографаў
Грант-праграма Visura скіравана на падтрымку індывідуальных творчых праектаў і развіццё некамерцыйнай фатаграфіі.
Удзельнікамі праграмы і суіскальнікамі гранта Visura могуць стаць фатографы, якія маюць неапублікаваныя ўласныя аўтарскія праекты, што былі ініцыяваны персанальна без удзелу рэдакцый, выдавецтваў і г.д.
Абраны кандыдат атрымае грант памерам у 5 тыс. даляраў ЗША на заканчэнне і/альбо прамоўцыю фотапраекту.
Удзельнікі конкурсу мусяць зарэгістравацца на анлайн-пляцоўцы (рэгістрацыя платная ў рахунках Plus, Prime aбо Guild). Адзін аўтар можа прадставіць толькі адзін фотапраект (доўгатэрміновы, над якім ідзе праца, або скончаны на працягу апошняга года).
Тэхнічныя патрабаванні
Колькасць: 15-35 здымкаў.
Памер: 1,6 тыс. пікселяў па большым баку, 72 dpi.
Фармат: Jpeg.
Тэкст: сціслае апісанне праекту (100 словаў), аўтарскі тэкс ад першай асобы пра змест праекту, яго значэнне асабіста для Вас (800-3500 сімвалаў).
Апрацоўка конкурсных фотаздымкаў забаронена за выключэннем базавай карэкцыі колеру, кадравання, узмацнення рэзкасці. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Дэдлайн - 29 лютага 2016 года.
Паводле ZНЯТА.