Грант навукоўцам на правядзенне даследаванняў у Паўднёвай Карэі
Акадэмія карэйскіх даследаванняў - Academy of Korean Studies прапануе грант на правядзенне даследаванняў у Паўднёвай Карэі. Мэта - даць магчымасць маладым навукоўцам і аспірантам правесці даследаванні і напісаць дысертацыю. Кандыдаты і кандыдаткі павінныраспачаць даследаванні ў 2018 годзе. Грант выдаткоўваецца на перыяд ад 1 да 12 месяцаў. Дэдлайн - 15 лістапада. 2018 г.
Грант пакрывае:
- Авія-пералёт эканом класам (кошт авія-пералёту вяртаецца кандыдатам па іх прыбыцці ў Паўднёвую Карэю).
- Штомесячную стыпендыю: старшы навуковы супрацоўнік - 2 500 000won; малодшы навуковы супрацоўнік - за 2 000 000won; студэнты аспірантуры - 1 500 000won.
- Доступ да інфармацыйных рэсурсаў Акадэміі, уключаючы бібліятэку.
- Зніжку 50% на пражыванне ў інтэрнаце Акадэміі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- на грант могуць прэтэндаваць замежныя навукоўцы (навукоўцы, якія па нацыянальнасці з'яўляюцца карэйцамі, але пражываюць за межамі Паўднёвай Карэі таксама могуць падаваць заяўку), якія вывучаюць гуманітарныя і сацыяльныя навукі, якія ў дадзеныя момант выкладаюць або займаюцца даследаваннем карэйскай мовы;
- старшыя навуковыя супрацоўнікі - дацэнты, уладальнікі ступені PhD, якія маюць не менш за 7 гадоў вопыту правядзення даследаванняў;
- малодшыя навуковыя супрацоўнікі - дацэнты, уладальнікі ступені PhD, якія маюць менш за 7 гадоў вопыту правядзення даследаванняў;
- студэнты аспірантуры, якія скончылі ўсе акадэмічныя навучанне, але яшчэ не напісалі дысертацыю.
- Аспіранты павінны навучацца за межамі Паўднёвай Карэі.
Кандыдатам неабходна адправіць на [email protected] такія дакументы. Старэйшыя і малодшыя навуковыя супрацоўнікі: заяўка, CV, сертыфікат працаўладкавання. Студэнты аспірантуры: заяўка, 1 транскрыптаў з ацэнкамі магістарскай праграмы, 1 транскрыптаў з ацэнкамі аспіранцкіх праграм, сертыфікат, які пацвярджае канчатак акадэмічнага навучання на праграме аспірантуры, CV, 2 рэкамендацыйных лісты (1 ад кіраўніка дысертацыі).
Крыніца: intl.aks.ac.kr