Грант на вывучэнне дызайну ў магістратуры ў Швецыі
пан, 2018-10-01 09:57
Стыпендыя Michael Treschow Scholarship прызначана студэнтам і студэнткам, якія маюць дыплом бакалаўра ў сферы дызайну і якія плануюць працягнуць навучанне ў магістратуры ў Швецыі. Памер гранта - каля 9700€. Грант выплачваецца адзін раз у год. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 28 кастрычніка 2018.
Мэта гранта - натхніць студэнтаў і студэнтак працягваць навучанне і развіваць свае навыкі. Стыпендыя можа даць шмат пераваг у будучыні, у перыяд пошуку працы ці працягу навучання.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- павінны атрымаць дыплом бакалаўра або эквівалент за межамі Швецыі ў сферы дызайну і планаваць ці ўжо прыступіць да навучання ў магістратуры ў Швецыі;
- прыклады работ павінны грунтавацца на калектыўнай працы і праяўляць смеласць, асалоду і жаданне, кандыдаты і кандыдаткі павінны дэманстраваць сацыяльную прыхільнасць і ўстойлівасць;
- неабходна ведаць ангельскую мову.
Каб падаць заяўку, неабходна падрыхтаваць у фармаце pdf такія дакументы:
- CV з кантактнымі дадзенымі таго, хто можа вас рэкамендаваць (імя, назва ўстановы, нумар тэлефона, электронная пошта);
- матывацыйны ліст (максімум 1 старонка А4);
- прыклады работ: ад 1 да 4 прыкладаў работ (максімум 2 старонкі А4).
Крыніца: svid.se/en