Грант на правядзенне кароткатэрміновых даследаванняў і павышэнне кваліфікацыі ў Вялікабрытаніі (33 000£)
аўт, 2018-01-09 10:08
Брытанская Акадэмія прапануе навукоўцам з усіх краін, якія знаходзяцца на любым этапе сваёй кар'еры і працуюць у галіне гуманітарных ці сацыяльных навук, магчымасць правесці 6 месяцаў у ВНУ Вялікабрытаніі. Удзельнікі праграмы самі могуць выбіраць навучальная ўстанова ў Вялікабрытаніі. Праграма разлічана на 60 удзельнікаў, грант 33 000£, апошні тэрмін падачы дакументаў - 31 студзеня.
Мэта праграмы:
- усталяваць і ўмацаваць сувязі паміж навукоўцамі з розных краін свету;
- заснаваць магчымасці партнёрства і правядзення даследаванняў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук і даць магчымасць акадэмікам з усіх краін правесці даследаванні і/або прайсці прафесійны трэнінг з калегамі з Вялікабрытаніі;
- умацаваць даследчую базу Вялікабрытаніі ў гуманітарных і сацыяльных навуках.
грант можа быць выкарыстаны для аплаты пражывання, аплаты расходаў на даследаванні, транспартных выдаткаў.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- падаваць заяўку могуць даследчыкі, маладыя навукоўцы (якія толькі што атрымалі ступень PhD), навукоўцы, якія на сярэдзіне сваёй кар'еры, навукоўцы, у якіх за спіной салідны паслужны спіс;
- павінны працаваць у любой дысцыпліне ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук;
- неабходна ведаць ангельскую мову.
Крыніца: britac.ac.uk