Грант на постдоктарскія даследаванні права ў Будапешце
Да 30 красавіка 2017 г. Венгерская акадэмія навук сумесна з Каталіцкім універсітэтам Петэра Пазманя (Pázmány Péter Catholic University Faculty of Law and Political Sciences) прапануюць гранты на правядзенне даследаванняў.
Працягласць праграмы – 10 месяцаў, з 1 верасня 2017 па 30 чэрвеня 2018 г. Кандыдаты будуць займаць пост «research fellow» у Венгернскай акадэміі навук і «adjunct professor» у Каталіцкім універсітэце Пе́тэра Па́зманя.
Грант можна атрымаць на даследаванні любой галіны права, сярод прыярытэтаў аднак – параўнальнае прававодства, міжнароднае публічнае права, еўрапейскае права.
Што дае гэта магчымасць
- працоўнае месца ў двух ВНУ на працягу 10 месяцаў;
- навуковыя і навукова-даследчыя матэрыялы;
- штомесячная стыпендыя 458,300 HUF (каля1484.84€), з якой давядзецца сплаціць падатак;
- пражыванне;
- магчымасць далейшага развіцця навуковай дзейнасці даследчыкаў у гэтых навучальных установах;
- поўны уваход у навуковую дзейнасць універсітэтаў з магчымасцю ўдзельнічаць ва ўсіх навуковых праграмах і мерапрыемствах.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець ступень кандыдата навук у галіне права;
- выдатна валодаць ангельскай мовай (веданне венгерскай не запатрабавана);
- праводзіць не менш як 4 лекцыі на тыдзень для студэнтаў паслядыпломных праграм, кожная з якіх не павінна доўжыцца менш за 45 хвілін;
- актыўна ўдзельнічаць у важных навуковых праграмах і мерапрыемствах універсітэтаў;
- садзейнічаць умацаванню міжнародных адносін універсітэтаў.
Падача
На адрас электроннай пошты [email protected] неабходна адаслаць наступныя дакументы на ангельскай мове:
- CV
- спіс публікацый;
- электронныя версіі трох публікацый, якія, на думку кандыдатаў, з’яўляюцца лепшымі;
- прэзентацыю праекта;
- матывацыйны ліст, які мусціь утрымліваць план даследвання, вучэбны план хаця б двух курсаў, апісанне таго, як кандыдат (-тка) будзе звязаны з прымаючымі ўніверсітэтамі
Крыніца: jog.tk.mta.hu