Грант на навучанне ва ўніверсітэце Tallinn University of Technology (Эстонія)
пан, 2018-03-26 09:28
Міністэрства замежных спраў Эстоніі заснавала стыпендыяльную праграму для студэнтаў магістратуры ўніверсітэта Tallinn University of Technology. Стыпендыя выплачваецца на працягу 2 гадоў (працягласць большасці магістарскіх праграм) і складае 400€ у месяц. Апошні тэрмін падачы дакументаў - 15 траўня 2018.
Стыпендыя даступна для такіх магістарскіх праграм:
- Environmental Engineering and Management - 1 стыпендыя;
- Technology of Wood, Plastics and Textiles - 1 стыпендыя;
- Materials and Processes for Sustainable Energetics - 1 стыпендыя;
- Technology Governance and Digital Transformation - 1 стыпендыя;
- Communicative Electronics - 2 стыпендыі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- з краін: Арменія, Азербайджан, Грузія, Індыя, Мексіка, Турцыя, Украіна, Беларусь і В'етнам;
- залічаны на адну з пералічаных вышэй магістарскіх праграм універсітэту;
- маюць навуковую ступень бакалаўра, або эквівалент ступені бакалаўра;
- маюць мінімальны бал па тэстах: IELTS (Academic) бал 5.5, з 5.5 або больш, мінімальны бал па тэсту TOEFL (iBT) - 70; -Cambridge First Certificate in English (FCE): бал A, B or C; Cambridge Certificate of Advanced English (CAE): бал A, B or C .; Cambridge Certificate of Proficiency in English (CPE): бал A, B or C; Pearson Test of English Academic (PTE A): агульны бал 48 або вышэй.
Для атрымання стыпендыі неабходна запоўніць бланк заяўкі на паступленне ва ўніверсітэт Tallinn University of Technology і адправіць матывацыйны ліст на [email protected]. Разам з бланкам заяўкі на паступленне неабходна адправіць такія натарыяльна завераныя копіі дакументаў (на англійскай мове):
- Дыплом бакалаўра;
- Транскрыпт з ацэнкамі;
- Матывацыйны ліст;
- Рэзюмэ, у якім дэталёва апісаць атрыманую адукацыю і вопыт работы;
- Дакумент, які пацвярджае веданне англійскай мовы;
- Копія старонкі пашпарта кандыдата, якая ўтрымлівае інфармацыю аб ідэнтыфікацыі асобы кандыдата.
Матывацыйны ліст павінна змяшчаць:
- назву абранай праграмы магістратуры;
- прычыны выбару Эстоніі для навучання;
- прычыны выбару менавіта гэтай праграмы навучання;
- планы пасля заканчэння навучання.
Крыніца: ttu.ee