Грант на навучанне ўніверсітэта Istituto Moda e Design (Італія)

Istituto Moda e Design, адна з найбольш эксклюзіўных школ моды і дызайну, якая знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Мілана, прапануе 100 грантаў замежным студэнтам/кам магістратуры на вывучэнне моды і дызайну. Мэты стыпендыі - заахвоціць таленавітую моладзь атрымаць дыплом магістра ў Мілане. Стыпендыя аплачвае 50% ці 25% кошту навучання. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 30 лістапада або 15 сакавіка 2019.

Кандыдаты/кі, якія зацікаўлены дызайнам адзення для мужчын, адзення для жанчын, дызайнам прадуктаў, павінны падаць заяўку да 30 лістапада 2018, навучанне пачынаецца ў лютым 2019.

Кандыдаты/кі, якія зацікаўлены дызайнам рэкламы, архітэктуры, фатаграфіяй і візуальным дызайнам, павінны падаць заяўку да 15 сакавіка 2019, навучанне пачынаецца ў лістападзе 2019.

У адрозненне ад іншых праграм магістратуры, навучанне ва ўніверсітэце Istituto Moda e Design з'яўляецца інавацыйным як у методыцы, так і ў падыходзе да навучання. Навучанне доўжыцца ўсяго 10 месяцаў, у кожным класе не больш за 20 чалавек. Праграма навучання складаецца з 10 модуляў, кожны модуль арганізаваны сумесна ў вядучымі агенцтвамі рэкламы і фатаграфіі, студыямі дызайн прадуктаў, візуальнага дызайну, архітэктуры і эксклюзіўнымі моднымі брэндамі. Студэнты/кі змогуць паспрабаваць сябе ў кожнай моднай індустрыі пад правадырствам прафесіяналаў.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • ступень бакалаўра або адпаведная кваліфікацыя;
  • таксама прымаюцца заяўкі ад кандыдатаў/к, якія не маюць акадэмічнай адукацыі адпаведнага ўзроўню, але маюць досвед працы.
  • асноўны крытэрый - партфоліо.

 

Крыніца: rm-modaedesign.it