Грант на навучанне ў CIMI (Францыя)

Кожны год CIMI (Centre International de Mathématiques et d'Informatique), які знаходзіцца ў горадзе Тулуза, прапануе шэраг стыпендый для студэнтаў і студэнтак магістратуры. У гэтым годзе 2 стыпендыі даступныя для студэнтаў у магістратуры на першы год навучання (М1-600€ у месяц), 6 стыпендый даступныя для студэнтаў, якія паступаюць у магістратуру на другі год навучання (М2-1000€ у месяц). Стыпендыю могуць атрымаць студэнты, якія паступаюць на праграму па вывучэнні матэматыкі, або інфарматыкі. Дэдлайн - 4 лютага.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • як грамадзяне Францыі, так і замежныя студэнты;
  • стыпендыя прысуджаецца студэнтам, якія маюць выдатную акадэмічную паспяховасць;
  • студэнты, якія паступаюць на праграму М1 павінны мець ступень бакалаўра;
  • студэнты, якія паступаюць на праграму М2 павінны скончыць 1 год праграмы магістратуры еўрапейскага тыпу або мець ступень бакалаўра амерыканскага тыпу;
  • студэнты, якія валодаюць французскай мовай (для праграм М1).

 

Крыніца: cimi.univ-toulouse.fr