Грант на навучанне для жанчын імя Маргарэт Макнамары (7000 $ -15000 $)

Мэта гранта - дапамога жанчынам з краін, якія развіваюцца, атрымаць адукацыю з мэтай палепшыць жыццё жанчын і дзяцей у іх родных краінах. Для навучання ў ЗША і Канадзе прадастаўляецца грант 15000$. Для навучання на праграмах Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і на праграмах універсітэта Trinity Washington University прадастаўляецца 7000$. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 15 студзеня.

Патрабаванні да кандыдатак:

  • падаваць заяўку могуць жанчыны, якія з'яўляюцца грамадзянкамі краін (акрамя праграмы Trinity Washington University program);
  • студэнткі павінны быць не старэйшыя за 25 гадоў (на 15 студзеня 2018);
  • кандыдаткі павінны навучацца (або быць залічанымі) у акрэдытаваныя навучальныя ўстановы падчас падачы заяўкі і быць залічанымі мінімум 1 чвэрць/семестр пасля атрымання гранта;
  • кандыдаткі не павінны мець дачыненне да Сусветнага банка, Міжнароднага валютнага фонду і Міжамерыканскі банк развіцця.


Як падаць заяўку?

Перад запаўненнем заяўкі, неабходна адсканаваць такія дакументы (pdf, jpeg або png):

  • пашпарт з фатаграфіяй;
  • доказ афіцыйнага залічэння ва ўніверсітэт;
  • самыя апошнія ведамасці з ацэнкамі з універсітэта;
  • старонка пашпарта з візай або дазволам на навучанне;
  • копія другой старонкі пашпарта з фатаграфіяй (у выпадку падвойнага грамадзянства).

 

Акрамя гэтых дакументаў, неабходна:

  1. кароткае апісанне сваёй біяграфіі, навучання, вопыту і планаў на будучыню (як вы плануеце пераўтварыць жыццё жанчын і дзяцей у краінах, якія развіваюцца);
  2. ваша фінансавае становішча на бліжэйшы акадэмічны год і планы як аплаціць фінансавыя патрэбы;
  3. кароткае апісанне дыпломнай працы (даследчага праекта), уключаючы мэты, метадалогію і стаўленне да кар'ерных мэтаў;
  4. 2 рэкамендацыйных лісты. 1 - ад выкладчыка з універсітэта. 2 - ад чалавека (не члена сям'і), які можа апісаць ваш характар.

 

Крыніца: mmeg.org