Грант на кароткатэрміновыя даследаванні ўніверсітэта Cardiff University
Цэнтр The Centre of Law and Society універсітэта Cardiff University прымае заяўкі на кароткатэрміновыя даследаванні. Сумесна з міжнародным прэстыжным часопісам Journal of Law and Society, цэнтр прапануе акадэмічную сераду, неабходную навукоўцам для правядзення даследаванняў у Англіі. Працягласць візіту - не больш за месяц. Цэнтр прапануе грант да 1000£ на аплату транспартных выдаткаў і пражывання. Крайні тэрмін падачы заяўкі - 15 верасня 2018.
Даследчыкі/цы павінны будуць трымаць кантакт са сваім спонсарам з школы права і палітыкі. У заяўцы неабходна ўказаць кароткае апісанне даследчага праекта (500 слоў). Стыпендыяты павінны будуць правесці мінімум 1 даследчы семінар падчас знаходжання ва ўніверсітэце.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прымаюцца заяўкі ад навукоўцаў, якія яшчэ ў пачатку сваёй кар'еры і ад маладых даследчыкаў;
- падаваць заяўкі могуць грамадзяне Англіі і грамадзяне іншых дзяржаў, якія працуюць у любой сацыяльна-прававой сферы;
- неабходна ведаць ангельскую мову;
- заяўка падаецца анлайн.
Крыніца: cardiff.ac.uk