Грант імя Эйнштэйна для маладых талентаў

Да 15 красавіка 2017 г. Einstein Forum сумесна з Daimler and Benz Foundation прапануюць маладым мыслярам рэалізаваць праект у той галіне, дзе яны яшчэ не праводзілі даследаванняў. Галоўная мэта праграмы  – падтрымаць тых, хто, нягледзячы на выдатныя дасягненні ў сваёй спецыялізацыі, адкрыты да спасцігання міждысцыплінарных абласцей навукі – як Альберт Эйнштэйн, у гонар каторага вылучаецца стыпендыя.

Грант дасць магчымасць маладым талентам стварыць даследчы праект на нязвыклым для іх месцы працы. Так пераможцы змогуць правесці ад 5 да 6 месяцаў у доме Эйнштэйна непадалёк ад Патсдама (Германія).

Удзельнікі змогуць:

  • пражываць у доме Эйнштэйна 5 – 6 месяцаў;
  • атрымаць стыпендыю у памеры 10000€ (10 тысяч еўра);
  • аплату транспартных выдаткаў.

Патрабаванні

  • быць маладзейшым за 35 гадоў і мець навуковую ступень у галіне гуманітарных, дакладных або сацыяльных навук;
  • кандыдат ці кандыдатка можа мець доктарскую ступень або толькі працаваць над яе атрыманнем;
  • кандыдаты павінны прадэманстраваць якасць, арыгінальнасць і мэтазгоднасць прапанаванага праекту, а таксама выдатнае інтэлектуальнае развіццё;
  • праект па форме і змесце павінен істотна адрознівацца ад папярэдняй працы кандыдата.

Заяўку па праграме на ангельскай мове трэба дасылаць на адрас:
Prof. Dr. Susan Neiman
Einstein Forum
Am Neuen Markt 7
14467 Potsdam
Germany

або па электроннай пошце : [email protected].
Крыніца: www.einsteinforum.de