Грант для жанчын на навучанне ў Японіі

Асацыяцыя жанчын універсітэтаў Японіі (Japanese Association of University Women) пачынае набор на міжнародную праграму фінансавання навучання замежных студэнтак у 2017 г. Мэта праграмы – даць фінансавую падтрымку тым жанчынам, каму важна і цікава працягваць навучанне і даследаванні ў Японіі.  

Арганізатары праграмы прапануюць кандыдатам грант памерам ад  YEN 700,000 да YEN 1,000,000 (ад 5,832 USD да 8,332 USD). Сума гранта залежыць ад працягласці праграмы навучання, формы навучання ды інш. Грант разлічаны на 5 месяцаў навучання ад верасня 2017 г. Скрайні тэрмін падачы дакументаў – 31 сакавіка 2017 г. 

Хто можа прэтэндаваць на стыпендыю
•  Студэнткі, якія пражываюць у любой краіне свету, за выключэннем Японіі;
• Кандыдаткі, якія атрымалі ступень магістра або эквівалент магістарскай ступені і працуюць па-за межамі акадэмічных колаў;
• Кандыдаткі, якія займаюцца пост-доктарскімі даследаваннямі, таксама могуць падаваць заяўкі, але іх шансы на поспех будуць меншымі;
• Кандыдаткі павінны самастойна абраць універсітэт і паступіць туды на навучанне, а таксама прадставіць ліст аб залічэнні ў вну разам з заяўкай на атрыманне гранта.

Для таго, каб падаць заяўку на атрыманне граната неабходна накіраваць 5 копій запоўненага гранта заяўкі (1 і 2 часткі), а таксама 3 рэкамендацыйныя лісты і астатнія дакументы (ліст пра залічэнне і вынікі медагляду) адной пасылкай на адрас:

International Fellowship Committee
Japanese Association of University Women
11-6-101 Samoncho, Shinjuku-ku,
Tokyo 160-0017,
JAPAN

Увага! Дакументы НЕ прымаюцца ў электронным выглядзе.
Крыніца: www.jauw.org