Грант для фатографаў-пачаткоўцаў на вандроўку ў Японію

Арганізацыя World Nomads прымае заяўкі фатографаў-пачаткоўцаў на атрыманне гранта на вандроўку ў Японію.

Пераможца конкурсу атрымае магчымасць на працягу 10 дзён рабіць фотаздымкі пад кіраўніцтвам дасведчанага фатографа Рычарда Л'Энсана і наведаць месцы культурнай спадчыны Японіі.

Пачатак вандроўкі - 10 лютага 2017 года. Пераможца конкурсу атрымае экіпіроўку для вандровак кампаніі Kathmandu на суму 750 даляраў ЗША.

Кандыдаты мусяць: добра валодаць ангельскай мовай; прадставіць серыю сваіх фотаздымкаў; напісаць эсэ, у якім неабходна распавесці, чаму менавіта Вы павінны быць абраныя для вандроўкі.

Дэдлайн - 14 снежня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле IJnet.org