Грамадзянская Беларусь: Трэнерская падтрымка ініцыятыў (Чэхія)
Чэшская няўрадавая арганізацыя "Грамадзянская Беларусь" ладзіць конкурс па доўгатэрміновай трэнерскай падтрымцы новых ініцыятыў.
Запрашаюцца ўдзельнікі маладых ініцыятыў, "жадаючыя змяніць родны горад, краіну і г.д.".
"Грамадзянская Беларусь" прапануе досвед і практыку лепшых няўрадавых арганізацый Чэхіі, Беларусі і краін Цэнтральнай Еўропы.
Экспертная падтрымка аказваецца па наступных кірунках:
- Дыягностыка: вызначэнне моцных і слабых бакоў групы / ініцыятывы (як пераадолець слабыя моманты ў працы, якім чынам больш эфектыўна выкарыстоўваць свае перавагі),
- Індывідуальны план: кожная група распрацуе з дапамогай экспертаў індывідуальны план працы/развіцця на пэўны перыяд (акі план можа ўключаць серыю адукацыйных мерапрыемстваў па развіцці ініцыятывы, павышэнні эфектыўнай дзейнасці (трэнінгі, семінары, кансультацыі),
- Рэалізацыя міні-праекта: навучанне працы і дапамога,
- Стажыроўкі ў Чэхіі: для найбольш актыўных і паспяховых удзельнікаў праекта магчыма наведванне Чэхіі для сустрэч з чэшскімі калегамі, знаёмства з мясцовымі ініцыятывамі і досведам працы.
"Грамадзянская Беларусь" ставіць мэтай прафесійны рост ініцыятыў, паляпшэнне якасці іх дзейнасці, а таксама іх фінансавую падтрымку.
Удзельнікамі праграмы не могуць стаць:
- aктыўныя палітыкі,
- спартовыя аб'яднанні,
- людзі ці групы, галоўнай задачай якіх ёсць прамоўцыя рэлігіі,
- удзельнікі падобных праграм, якія рэалізуюцца паралельна альбо ўжо маюць фінансаванне сваіх праектаў.
У абгрунтаваных выпадках могуць быць зроблены выключэнні.
Жадаючыя прыняць удзел мусяць ліставаць на е-мэйл: [email protected]. У электронным лісце неабходна пазначыць кантактныя дадзеныя: назву ініціатывы, регіён, е-мэйл, нумар тэлефона.
Дэдлайн - 15 жніўня 2015 года.
Паводле AMPby.org.