«Горад як вопыт» - летнік ад Мінскай урбаністычнай платформы

1-10 ліпеня ў Мінску пройдзе ўрбаністычнае адукацыйнае мерапрыемства - летнік Мінскай урбаністычнай платформы. У гэтым годзе школа звяртаецца да прылад сэрвіснага і UX дызайну, каб разгледзець адзін з самых супярэчлівых раёнаў Мінска - Каменную Горку. Летнік для маладых прафесіяналаў у сферы архітэктуры, транспарту, сацыялогіі, прадстаўнікоў профільных НДА і людзей, уцягнутых у ўрбаністыку. Заяўкі прымаюцца анлайн да 7 чэрвеня (23:59) 2019. Удзел бясплатны. Удзельнікам і удзельніцам з іншых гарадоў пры неабходнасці будзе прадастаўлена жыллё ў Мінску.

20 удзельнікаў і ўдзельніц пад кіраўніцтвам архітэктараў і пры экспертнай падтрымцы вядучых прадстаўнікоў / прадстаўніц UX-супольнасці Мінска на дзесяць дзён пагрузяцца ў працу над праектамі для трох тыпавых прастор: двор, міждворавая прастора і вуліца.

Крыніца: urbanist.by