Google: Бізнес-інтэрнатура ў 2017 годзе для студэнтаў

 

Google прапануе студэнтам некалькі варыянтаў бізнес-інтэрнатуры ў 2017 годзе ў офісах кампаніі ў розных краінах. Стажыроўку можна прайсці ў тым ліку ў Кіеве, Маскве, Варшаве, Уроцлаве, Будапешце, Празе, Парыжы, Мадрыдзе, Лісабоне, Бруселі, Вене, Стакгольме, Гамбургу, Мюнхене, Мілане, Бухарэсце, Цюрыху, Тэаль-Авіве, Стамбуле і інш. гарадах.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- навучанне ў бакалаўрыяце ці магістратуры (вітаюцца выпускнікі 2017, 2018 гадоў);

- вяртанне да навучання вочнай формы пасля стажыроўкі.

Тэрмін стажыроўкі - ад 10 тыдняў да 6 месяцаў. Асабліва вітаюцца кандыдаты з досведам інтэрнатуры ў галіне продажаў, рэкламы, маркетынгу, фінансаў, кансалтынгу, абслугоўвання кліентаў, г.д.

Інтэрнатура прапануецца ў наступных галінах:

  • маркетынг;
  • аперацыйныя дзейнасць і продажы для малога і сярэдняга бізнесу;
  • Google для працы;
  • давер і бяспека;
  • тэхнічныя сервісы Google;
  • рашэнні для партнёрскіх прадуктаў YouTube;
  • інш.

Дэдлайн - 1 снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.

 

Паводле YouthOp.com