Гомельскі дэмакратычны форум: Конкурс гарадскіх праектаў для гамельчан і жыхароў рэгіёна
пят, 2016-10-07 18:32
Гомельскі дэмакратычны форум (ГДФ) запрашае гамельчан і жыхароў рэгіёна да ўдзелу ў конкурсе гарадскіх праектаў.
Канкурсантамі могуць быць: асобныя грамадзяне, грамадскія арганізацыі, прадстаўнікі грамадскіх ініцыятыў, актывісты, г.д.
Вітаюцца ідэі праектаў па вырашэнні мясцовых праблем. Перавага будзе аддавацца прапановам праектаў, у рэалізацыі якіх будуць удзельнічаць мясцовыя жыхары і дзяржаўныя арганізацыі.
Анлайн-рэгістрацыя прапаноў ідзе да 23:00 па мінскім часе 12 кастрычніка 2016 года. Па дадатковых пытаннях неабходна ліставаць на е-мэйл: [email protected].