Global Landscapes Forum: стажыроўка ў Цэнтры міжнародных даследаванняў лясной гаспадаркі
аўт, 2018-07-17 08:14
Global Landscapes Forum (Бон, Германія) прапануе ўнікальную магчымасць стажыравацца студэнтам/кам і нядаўнім выпускнікам/ніцам розных спецыяльнасцяў. Стажоры/кі атрымаюць магчымасць працаваць і атрымаць вопыт у чатырох кірунках: сумесныя мерапрыемствы і платформы, інфармацыйна-прапагандысцкая дзейнасць і камунікацыі, кіраванне інфармацыйнымі цэнтрамі, адукацыя і навучанне. Заяўку на ўдзел можна падаць анлайн да 31 ліпеня 2018.
Стажор/ка будзе працаваць у гэтых асноўных напрамках форуму, будзе дапамагаць кансультантам у зносінах, каардынацыі і іншых задачах. Арганізатары маюць магчымасць прадастаўляць стажорам/кам штомесячную дапамога на пражыванне.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- нядаўнія выпускнікі(цы) ВНУ, якія маюць дыплом бакалаўра або магістра ў галіне камунікацый, сувязяў з грамадскасцю, журналістыцы, сацыяльных навук, міжнароднага развіцця, навукі аб навакольным асяроддзі або сумежных дысцыплінах;
- павінен праяўляць цікавасць да лясоў, клімату, ландшафту, устойліваму развіццю;
- веданне англійскай мовы;
- навыкі працы з сацыяльнымі сеткамі;
- базавыя веды ў галіне кантэнт-маркетынгу, мікра-блогінгу і форуму;
- вопыт у кіраванні ініцыятывамі, арганізацыі мерапрыемстваў;
- уважлівасць да дэталяў;
- добрыя камунікатыўныя навыкі, уменне працаваць разам з прадстаўнікамі розных культур і нацый.
Крыніца: cifor.org/career