Global Good Fund: Стыпендыі для сацыяльных прадпрымальнікаў
Фонд "Global Good Fund" запрашае сацыяльных прадпрымальнікаў да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме ў 2017 годзе.
Вітаюцца кандыдаты:
- малодшыя за 40 год,
- чые сацыяльнае прадпрыемства з'яўляецца фінансава ўстойлівым (мінімум 50% бюджэту фарміруецца з прыбытку),
- дэманструюць лідарскі патэнцыял і прыхільнасць да асабістага развіцця,
- якія кіруюць прадпрыемствам, што існуе мінімум 1 год і мае ў штаце мінімум аднаго супрацоўніка з поўнай занятасцю (у дадатак да кандыдата),
- якія імкнуцца да сацыяльных зменаў і робяць у гэтую справу значны ўнёсак,
- прыхільныя для навучання (з жаданнем удасканаліць сябе і сумленныя ў фідбэку з трэнерам),
- якія з'яўляюцца актыўнымі ментарамі і настаўнікамі і інвестуюць у пабудову каманды, развіццё асобы і інш.
Працэс падачы заяўкі складаецца з 4-х крокаў: кандыдаты мусяць адказаць на пытанні арганізатараў, запісаць матывацыйнае відэа, прайсці пісьмовы конкурс і віртуальнае сумоўе.
Дэдлайн - 1 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле YouthOp.com.