Глабальны саміт міру ў ЮАР
Праект Global Peace Chain (красавік 2019 года, Йоханэсбург, ЮАР) скіраваны на павышэнне ўстойлівасці, развіццё цярпімасці, інклюзіўнасці, міжканфесійнай згоды, любові і сацыяльнага будаўніцтва свету праз кэмпы, якія праводзяцца ў адукацыйных установах, праз дыскусіі з дыпламатамі, амбасадарамі, уплывовымі прадстаўнікамі/цамі грамадства, прадстаўнікамі/ці ААН, навукоўцамі, грамадскімі арганізацыямі з усяго свету. Арганізатары аплочваюць авіяпералёт, пражыванне і ўдзел у мерапрыемствах праграмы (арганізацыйны ўнёсак 30USD). Заяўка падаецца анлайн да 28 лютага 2019.
Global Peace Summit – гэта платформа, дзе збяруцца маладыя міратворцы з усіх краінаў, каб падзяліцца сваімі ідэямі па тэме #PeaceByDialouge.
Саміт дае магчымасць маладым людзям, кампетэнтным міратворцам з 50 краінаў падзяліцца і ўдасканаліць свае ідэя, распрацаваць план па ўстойлівым развіцці і атрымаць тэхнічную падтрымку. Мэта саміту – пазнаёміць маладых людзей, палепшыць іх навыкі ў прасоўванні міру, падзяліцца ідэямі, праектамі, прыцягнуць увагу сусветных лідараў.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост – 16-35 гадоў;
- мець жаданне дасягнуць мэтаў устойлівага развіцця;
- быць студэнтам/кай альбо маладым прафесіяналам/кай.
Крыніца: globalpeacechain.org