Глабальны моладзевы форум 2017 у Дубаі, ААЭ (удзел 250€)
Youth Time International Movement прымае заяўкі на глабальны моладзевы форум 2017. Мерапрыемства адбудзецца ў Дубаі ў лістападзе 2017 з 23 па 27 і збярэ разам больш за 100 прадстаўнікоў моладзі з розных краін свету для абмеркавання ідэй і рашэнняў асноўных моладзевых праблем. Тэма штогадовага мерапрыемства - этычнае прадпрымальніцтва ў часы канкурэнтаздольнай эканомікі, заснаванай на ведах. Удзел у форуме платны - 250€ (цырымонія адкрыцця і развітальная цырымонія, пражыванне, харчаванне, перапынкі на гарбату / кава, культурная і адукацыйная праграма). Дэдлайн: 15 верасня.
Асноўная ўвага нададзена крэатыўнаму мысленню маладых прадпрымальнікаў, прымаючы пад увагу сацыяльную адказнасць у ўстойлівай эканоміцы. Форум стане інтэрактыўнай платформай для маладых сацыяльных наватараў, дзе моладзь зможа адкрыта абменьвацца ідэямі і вопытам. Дзякуючы мерапрыемству ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з іншымі прадпрымальнікамі і атрымаць падтрымку аднадумцаў.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- падаваць заяўку можа моладзь узростам 18 - 35 гадоў, падаваць заяўкі могуць грамадзяне ўсіх краін;
- прымаюцца заяўкі ад студэнтаў, сацыяльных прадпрымальнікаў, маладых спецыялістаў, стартаперам;
- неабходна ведаць ангельскую мову.
Як падаць заяўку:
- Неабходна запоўніць бланк заяўкі.
- Неабходна стварыць відэа (не больш за 1 хвіліны), у якім даць адказ на пытанні:
- Які ў Вас вопыт (адукацыя і прафесійны вопыт)?
- Чаму Вам цікава этычнае прадпрымальніцтва і ўстойлівае развіццё і што гэта значыць для Вас?
- Якая ў Вас матывацыя на трансфармацыю свету да лепшага?
- Якое сацыяльнае ўздзеянне Вы можаце здзейсніць працуючы на Вашай сапраўднай / будучай працы?
Усе пытанні можна дасылаць на [email protected]
Крыніца: globalforum.youth-time.org