Глабальны конкурс стартапаў Ship
Да 28 лютага 2017 г. можна падаць заяўку на ўдзел у глабальным конкурс естартапаў (Global Startup Challenge). Гэта анлайн спаборніцтва для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў з усяго свету. Мэта спаборніцтва – даць магчымасць людзям розных прафесій і розных слаёй грамадства злучыць прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў з настаўнікамі з розных краін свету. Гэта выдатная магчымасць для тых, хто стварае заўтрашні дзень. Кандыдатам і кандыдаткам неабходна прапанаваць іх стартапы і ідэі, у заяўцы неабходна апісаць праблему і прапанаваць яе рашэнне.
Аўтары лепшых стартапаў змогуць:
- стаць удзельнікамі вялікага мерапрыемства, прысвечанага стартапу,– Ship, якое адбудзецца ў Фінляндыі і паўдзельнічаць у конкурсе — Pitch Captain competition;
- вандроўку, цалкам аплочаную для трох фіналістаў (авія-пералёт, пражыванне і аплата рэгістрацыі;
- прызы і асабістае настаўніцтва;
- пазнаёміцца са стартап супольнасцю Nordic start-up community.
Патрабаванні да ўдзельнікаў і ўдзельніц
- узрост ад 18 год;
- прымаюцца індывідуальныя заяўкі, але ў прыярытэце камандныя працы.
Стартап павінен:
- мець выгляд бізнес-мадэлі (гэта можа быць сацыяльны бізнес, НЕ прымаюцца заяўкі ад няўрадавых аргументацый і не камерцыйных арганізацый);
- стартап павінен быць не старэцшым за 3 гады.
Як падаць заяўку:
• запоўніць заяўку;
• апісаць праблему;
• прапанаваць рашэнне гэтай праблемы;
• распавесці пра сябе і пра каманду;
• чаму менавіта вы з’яўляецеся тым, хто можа вырашыць гэту праблему лепш за ўсіх;
• вынікі (500 – 1000 слоў);
• па жаданні можна дадаць пітч прэзентацыю або відэа.
Крыніца: www.shipfestival.org