Глабальны форум па кліматычным зменам (Японія)

Форум Global Landscapes Forum (адбудзецца ў траўні) прымае заяўкі ад выбітных маладых людзей, якія жадаюць далучыцца да глабальнага мерапрыемству, прысвечанага клімату (18-35 гадоў). Вы можаце падаць заяўку на ўдзел да 31 сакавіка 2019 у форуме ў ролі спікера/кі і атрымаць поўную стыпендыю, якая аплачвае ўсе выдаткі. Таксама слухачы могуць атрымаць стыпендыю, якая аплачвае кошт уваходу на мерапрыемства.

У рамках мерапрыемства будуць разглядацца апошнія навуковыя ініцыятывы з мэтай прымянення новых ідэй, накіраваных на рашэнні кліматычных праблем.

На пазіцыю спікера/кі могуць прэтэндаваць кандыдаты і кандыдаткі, якія:

  • маюць не менш 2-х гадоў вопыту ўдзелу ў мерапрыемствах, звязаных з кліматычнымі зменамі (аднаўленне, садзейнічанне інвестыцыям, абарона правоў, бяспека ў сферы харчавання);
  • неабходна мець моцнае імкненне падзяліцца сваёй гісторыяй;
  • узрост 18-35;
  • неабходна ведаць ангельскую мову.
     

На пазіцыю слухача могуць прэтэндаваць кандыдаты і кандыдаткі, якія:
 

  • з'яўляюцца студэнтамі, маладымi прафесіяналамі;
  • імкнуцца змяніць свет да лепшага;
  • узрост 18 - 35;
  • неабходна ведаць ангельскую мову.
  • падаць заяўку на ўдзел можна анлайн.


Калі вы прэтэндуеце на пазіцыю спікера/кі, вам неабходна падрыхтаваць відэа, у якім прадэманстраваць уменне выступаць перад публікай і расказаць як можна вырашыць кліматычныя праблемы, максімальная працягласць - 60 секунд.

Крыніца: events.globallandscapesforum.org