Глабальная канферэнцыя па журналістыцы расследаванняў

З 8-га па 11-га кастрычніка 2015 года ў Лілехамеры (Нарвегія) пройдзе 9-я Глабальная канферэнцыя па журналістыцы расследаванняў (GIJC 2015). На мерапрыемства запрашаюцца журналісты з Усходняй Еўропы, Бліжняга Ўсходу, Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі.

Гранты на ўдзел у канферэнцыі прапануюць Глабальная сетка журналістыкі расследаванняў (GIJN) і Асацыяцыя журналістыкі расследаванняў і крытыкі (SKUP).

Запрашаюцца перспектыўныя маладыя журналісты, якія маюць мінімум 3 гады досведу працы і дэманструюць інтарэс да журналістыкі расследаванняў і журналістыкі дадзеных.

Удзельнікі канферэнцыі мусяць зрабіць матэрыял пра мерапрыемства і распавесці пра падзею ў сваіх краінах.

У канферэнцыі "GIJC 2015" прымуць удзел вядучыя сусветныя эксперты ў галіне бяспекі, дадзеных, навучання і трэнінгаў, свабоды інфармацыі і г.д.

Дэдлайн - 15 ліпеня 2015 года.

Каб падаць заяўку на ўдзел у мерапрыемстве, націсніце сюды.

 

Паводле IJjnet.org.