GFPS: Стыпендыі для навучання ў Германіі
Аб’яднанне студэнцкіх абменаў GFPS сумесна з фундацыяй польска-нямецкай супрацы прапануе беларускім студэнтам і магістрантам стыпендыі для навучання ў Германіі.
Тэрмін фінансавай падтрымкі - красавік-жнівень 2016 года (летні семестр).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства Рэспублікі Беларусь,
- навучанне ў беларускай вну (вучыцца як мінімум на 3-м курсе).
Кандыдаты мусяць:
- добра валодаць нямецкай мовай,
- займацца грамадскай/сацыяльнай/культурніцкай дзейнасцю ў Беларусі,
- мець паспяховасць у вучобе,
- жадаць бліжэй пазнаёміцца з нямецкай культурай і грамадствам.
Стыпендыяты будуць атрымліваць фінансаванне на жыццё ў Германіі, арганізатары кампенсуюць выдаткі на візу/рэгістрацыю.
Суіскальнікі стыпендый маюць падаць анлайн-заяўку. Дэдлайн - 9 лістапада 2015 года. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: [email protected]. Падрабязная інфармацыя - тут.
Паводле Adukacyja.info.