GFPS: Стыпендыі для беларусаў (Польшча)
Аб'яднанне студэнцкіх асацыяцый "GFPS-Polska" прапануе студэнтам з Беларусі стыпендыі на навучанне ў Польшчы ў зімовым семестры 2016-2017 года (з кастрычніка па люты).
Стыпендыяльная праграма ўключае:
- 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
- працу над уласным навуковым ці культурніцкім праектам;
- наведванне заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
- падтрымку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
- удзел у семінарах,
- стыпендыю ў памеры 1,45 тыс. польскіх злотых.
Суіскальнікі мусяць даслаць:
- анкету;
- матывацыйны ліст і план побыту ў Польшчы (на польскай мове);
- даведку з навучальнай установы з пазначэннем сярэдняга бала;
- сертыфікат (або копію) на веданне польскай мовы.
Заяўкі прымаюцца да 31 сакавіка 2016 года праз е-мэйл: [email protected]. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Крыніца: 3sektar.by.