GFPS-Polska: Стыпендыі для беларусаў у Польшчы
сер, 2015-02-04 14:45
Аб'яднанне студэнцкіх асацыяцый "GFPS-Polska" прапануе стыпендыі для беларускіх студэнтаў для навучання падчас зімовага семестра (кастрычнік 2015 - люты 2016). Два адабраныя кандыдаты атрымаюць магчымасць навуковага стажу ў любым з універсітэтаў Польшчы і ўдзелу ў міжнародных праектах.
Стыпендыя "GFPS-Polska" складае 1 450 польскіх злотых у месяц і ўключае: 5 месяцаў побыту ў адным з польскіх універсітэцкіх цэнтраў, магчымасць працы над уласным навуковым ці культурніцкім праектам, наведванне ўніверсітэцкіх заняткаў, удзел у 3-х семінарах і інш.
Прыём заявак ажыццяўляецца да 31 сакавіка 2015 года. Падрабязная інфармацыя размешчана тут. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: [email protected].
Паводле Generation.by.