Getty Images: Гранты для фатографаў

Амерыканская фотаагенцыя "Getty Images" прапануе гранты фотажурналістам, якія працуюць над распрацоўкай значных праектаў, скіраваных на ўдасканаленне прафесійнага майстэрства.

Мэта конкурсу "Grants for Editorial Photography" - падтрымка асвятлення значных палітычных, сацыяльных і культурных тэмаў.

Агенцыя прапануе 5 грантаў памерам 10 тыс. даляраў ЗША кожны.

Кандыдаты мусяць даслаць апісанне праекту памерам у 500 словаў, кароткае рэзюмэ і 20-25 уласных фатаграфій у якасці прыкладаў.

Дэдлайн - 13 траўня 2015 года. Падрабязная інфармацыя пра конкурс (на ангельскай мове) размешчана тут.

 

Паводле Ijnet.org.