Германская служба акадэмічных абменаў: Стыпендыі для маладых архітэктараў
Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD) прапануе стыпендыі выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў для паслядыпломнага навучання ў Германіі па наступных спецыяльнасцях:
- архітэктура;
- архітэктура ўнутраных памяшканняў;
- рэстаўрацыя;
- гарадское планаванне і горадабудаўніцтва;
- ландшафтная архітэктура і планаванне.
Памер штомесячнай стыпендыі - 750 еўра. Стыпендыятам таксама пакрываецца вандроўка, праходжанне 6-месячнага моўнага курса, здача моўнага тэста TestDаF.
Прадугледжана аднаразовая грашовая падтрымка: на набыццё дапаможнікаў, аплаты пражывання, частковае пакрыццё коштку навучання (пры неабходнасці).
Спіс неабходных дакументаў:
- заяўка;
- CV;
- матывацыйны ліст;
- дыплом і спіс адзнак;
- партфоліа.
Дэдлайн - 31 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Крыніца: Adukacyja.info.