Гайдлайн па камунікацыях для актывістаў і актывістак і экспертная база для журналіста ад 34mag
Каманда 34mag у межах праекта Mediascape сабрала шмат карыснай інфармацыі, якая магла б спатрэбіцца ў працы грамадскімі актывістам ды ініцыятывам. Чытайце гід па камунікацыях для актывістаў і актывістак і экспертную базу для журналіста: ды каго звярнуцца па каментар.
«Мы доўга разбіраліся, як медыя і арганізацыям наладзіць эфектыўную камунікацыю паміж сабой, якія сродкі працуюць, а якія не, і як лічбавыя тэхналогіі мяняюць гэты працэс, і ў выніку падрыхтавалі гэты гайдлайн-мануальчык. Гайд будзе карысны для праваабарончых, дабрачынных, сацыяльных арганізацый, а таксама для ўсіх актывістаў і актывістак, якія хочуць удасканаліць знешнюю камунікацыю.
Калі вы толькі запускаеце свой сацыяльны праект і хочаце, каб пра яго даведалася як мага больш людзей, альбо не супраць праапгрэйдзіць сродкі камунікацыі, гэты гайдлайн стане вам карыснай шпаргалкай».
Крыніца: 34mag.net