Gaude Polonia: Стыпендыі міністэрства культуры Польшчы
Міністэрства культуры Польшчы запрашае маладых творцаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме "Gaude Polonia". Праграма скіравана на развіццё міжкультурнага дыялога і наладжванню сувязей паміж Польшчай і суседнімі краінамі.
Вітаюцца кандыдаты з Беларусі і Ўкраіны. Стыпендыі разлічаны на 6 месяцаў (з 1 лютага па 31 ліпеня кожнага года).
Да ўдзелу запрашаюцца творцы з наступных сфераў:
- кінематаграфія,
- фатаграфія,
- тэатр,
- выяўленчае мастацтва,
- мастацтвазнаўства,
- літаратурнае мастацтва, пераклад,
- захаванне помнікаў.
Стыпендыя складае 3,5 тыс. польскіх злотых у месяц. Арганізатары забяспечваюць пражыванне ўдзельнікаў праграмы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – да 40 гадоў (у выключных выпадках да 45 гадоў),
- вышэйшая адукацыі,
- значныя дасягеннні ў прафесійнай сферы,
- базавае валоданне польскай мовай.
Дэдлайн - 15 кастрычніка 2015 года. Падрабязная інфармацыя пра праграму "Gaude Polonia" размешчана тут. Формы дакументаў для заяўкі і апісанне ўмоў конкурсу - на гэтай старонцы.
Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца ў Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве (тэл.: + 48 22 210 01 21, е-мэйл: [email protected]) альбо ў Польскі інстытут у Мінску (тэл.: (017) 200 63 78, 200 95 81, вул. Валадарскага, 6).
Паводле Adukacyja.info.