Gaude Polonia: Стыпендыі для маладых дзеячаў культуры і перакладчыкаў (Польшча)
Стыпендыяльная праграма "Gaude Polonia" прызначана для маладых дзеячаў культуры і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праграма прадугледжвае навучанне ў Польшчы на працягу 6 месяцаў (з 1-га лютага па 31-га ліпеня 2017 года). Да ўдзелу запрашаюцца: мастакі, літаратуразнаўцы, перакладчыкі (з польскай мовы), музыканты, кінематаграфісты, мастацтвазнаўцы, літаратуразнаўцы, музейныя супрацоўнікі, інш. Патрабаванні да кандыдатаў: валоданне польскай мовай (на базавым узроўні), грамадзянства Беларусі, вышэйшая адукацыя.
Перавага аддаецца кандыдатам:
- ва ўзросце да 40 год (у выключных выпадках - да 45 год);
- што маюць значныя дасягненні ў наступных сферах: тэатр, музыка, літаратура і літаратуразнаўства, пераклад, выяўленчае мастацтва, кіно, ахова культурнай спадчыны.
Дэдлайн - 15 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле Adukacyja.info, InstPol.by.