Гарадзенскі дзіцячы хоспіс набірае валанцёраў

Гарадзенскі дзіцячы хоспіс набірае валанцёраў. Установа запрашае ўсіх зацікаўленых на трэнінг "Валанцёрства як сацыяльны працэс: гісторыя, традыцыі, арганізацыі і метады працы", які пройдзе 24 верасня 2016 года.

Удзельнікі трэнінгу даведаюцца:

- што такое "быць валанцёрам";

- пра "плюсы" ды "мінусы" валанцёрскай працы;

- як навучыцца быць актыўнымі і карыснымі для станоўчых змен у Гродне.

Набор валанцёраў ажыццяўляецца ў межах праекта "Развіццё валанцёрскага руху ў сферы аказання дапамогі дзецям з інваліднасцю ў горадзе Гродна" пры падтрымцы Цэнтра даследавання грамадскага кіравання SYMPA.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Гродна, вул. Гагарына, 18. Пачатак - а 10-й раніцы. Даведкі па тэл.: (033) 312 05 53 (спадарыня Марыя).

 

Крыніца: Гарадзенскі дзіцячы хоспіс