Гарадскі часопіс Citydog шукае дырэктара/ку

Рэальнае, а не фармальнае кіраванне камандай з 15+ чалавек у кампаніі з гарызантальнай структурай кіравання, 15-гадовай гісторыяй і вядомым медыя-брэндам. Гэта камерцыйная структура і крытэрый поспеху - фінансавая грунтоўнасць і рост прыбытку. Сфера: інтэрнэт-медыя. Анкеты прымаюцца да 15 траўня 2019 на адрас: [email protected] (з пазнакай «Дырэктар»).

Патрабаванні:

  • вышэйшая адукацыя,
  • досвед працы на кіруючых пасадах (5-6 гадоў),
  • базавае веданне і разуменне працоўнага заканадаўства РБ, грамадзянскага і падатковага кодэксаў РБ,
  • стратэгічнае мысленне ў пытаннях бізнес-планавання,
  • жаданне і ўменне працаваць з дакументамі, у тым ліку фінансавымі,
  • увагу да лічбаў (праца з сістэмай кліент-банк арганізацыі),
  • уменне знаходзіць рашэнні для комплексных і неардынарных задач,
  • камунікабельнасць і праца ў камандзе,
  • жаданне развівацца і расці разам з кампаніяй.

 

Крыніца: citydog.by