Гарадская гульня Play Hello City (Мінск)
26 лістапада 2016 года ў Мінску беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне "New Faces" ладзіць гарадскую гульню #PlayHelloCity.
Вітаюцца ўсе, хто цікавіцца тэмай урбаністыкі і гарадскога жыцця.
Удзельнікаў сустрэчы "Урбаністыка: удзел гарадской супольнасці ў развіцці горада" чакае натхняльная гульня па даследаванні горада, практыцы супрацоўніцтва ў гарадскім асяроддзі, мысленні ў накірунку ўстойлівага развіцця.
Арганізатары падрыхтавалі для гульцоў карткі з "баявымі" і сацыяльна карыснымі заданнямі.
Каб выйграць, пажадана апрануцца па надвор'і, узяць з сабой непраглядны шалік (будзе заданне на інклюзію ў справе патрэбаў людзей з інваліднасцю ў горадзе), узяць дэвайс для дакументавання выканання заданняў (фотаапарат/смартфон пасуюць), а таксама натуральныя матэрыялы для выканання творчага задання (на свой густ: картон, тканіна, галінкі дрэў... арабіны, да т.п.). Пры жаданні можна захапіць цукерак ці печыва да гарбаты.
Шчырасць і добры настрой вітаюцца! Пачатак - у 13:00.
Праграма мерапрыемства:
13:00 - 13:30 - знаёмства з правіламі гульні і тэмай урбаністыкі;
13:30 - 15:00 - гульня (эка-творчасць, горад, публічная прастора).
Адрас: Мінск, вул. Брылеўская, 3, офіс сацыяльнага прадпрыемства "Арт Ідэя". Для ўдзелу неабходна паведаміць колькасць чалавек у каментары, які можна пакінуць на старонцы New Faces на Фэйсбуку ці VK. Падрабязнасці тут.
Крыніца: New Faces