Галерэя Ў: St()re - курс беларускага мастака Сяргея Шабохіна (Мінск)
Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (Мінск) запрашае на бясплатны 6-дзённы курс "St()re" беларускага мастака Сяргея Шабохіна.
Вядоўца курсу распавядзе, як інтэгравацца ў сістэму беларускага і сусветнага сучаснага мастацтва, дасць навучэнцам парады па развіцці персанальных творчых праектаў.
Максімальная колькасць навучэнцаў у групе - 11 чалавек. Вітаюцца: мастакі-пачаткоўцы, фатографы, куратары сучаснага мастацтва.
Удзельнікам курса пажадана мець свае напрацоўкі (эскізы) і матэрыялы для рэалізацыі ўласнага творчага праекта. Курс скіраваны на ментарскую падтрымку й дапамогу творцам у здзяйсненні аўтарскіх праектаў.
Каб падаць заяўку, неабходна адправіць CV і матывацыйны ліст (0,5 старонкі) са сціслым апісаннем творчага праекта, над якім Вы плануеце працаваць падчас навучання, на электронны адрас: [email protected] (з тэмай ліста "Майстэрня Сяргея Шабохіна").
Дэдлайн - 20 лістапада 2016 года. Падрабязней тут.
Паводле Ygallery.by