Галерэя Ў: Майстэрня творчай суполкі Bouillon (Мінск)
аўт, 2016-11-22 00:29
23 лістапада 2016 года ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" пройдзе прэзентацыя вынікаў мінскай майстэрні творчай суполкі "Bouillon" (Грузія).
Удзельнікі майстэрні "НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!" пакажуць перформанс. Перформанс быў падрыхтаваны за 6 дзён майстэрні і ўяўляе сабой інструкцыю да аэробікі з выкарыстаннем тых рухаў, якія адлюстроўваць дзеянні чалавека на акцыях пратэсту ці забастоўках.
Пачатак - а 19-й. Уваход вольны.
Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці, 37а, Галерэя сучаснага мастацтва "Ў". Падрабязнасці тут.
Паводле Ygallery.by