Галерэя Ў: Мастацтва як шлях да дзіцяці - лекцыя ізраільскага педагога Алены Макаравай (Мінск)
пят, 2016-10-07 19:11
21 кастрычніка 2016 года ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" пройдзе лекцыя "Мастацтва як шлях да дзіцяці" ізраільскага педагога Алены Макаравай. Мерапрыемства арганізавана "Дзіцячымі творчымі майстэрнямі" пры падтрымцы ізраільскай амбасады.
Слухачы лекцыі даведаюцца пра гісторыю арт-тэрапіі і працу адной з заснавальніц гэтага руху Эдыт Крамер. Лекцыя разлічана на педагогаў і бацькоў.
Вядоўца лекцыі - Алена Макарава з'яўляецца аўтаркай кніг пра дзіцячую творчасць, даследчыцай. Пачатак - а 19-й гадзіне. Уваход вольны. Даведкі па тэл.: (033) 303 59 60. Старонка мерапрыемства на Фэйсбуку.