Галерэя Ў: Куратарская школа (Мінск)
пят, 2016-10-21 13:21
Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (Мінск) запрашае ў Куратарскую школу.
"Куратарская школа" створана ў Мінску пры падтрымцы Інстытута сучаснага мастацтва ў Ерэване (Арменія) і разлічана на куратараў у галіне сучаснага мастацтва і арт-менеджэраў, якія зацікаўлены ў атрыманні новых ведаў і прафесійнай ацэнцы сваіх праектаў.
Арганізатары запрашаюць на лекцыю "Куратарская практыка. Асабісты досвед". Вядоўца - армянская незалежная куратарка Ева Хачатран.
Для ўдзелу ў бясплатных занятках Куратарскай школы, якія ладзіць Ева Хачатран і якія пройдуць 28-га, 29-га і 30-га кастрычніка 2016 года, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: [email protected]. У ліст вольнай формы неабходна ўключыць сваё рэзюмэ. Падрабязнасці тут.
Крыніца: Ygallery.by