Галерэя "Ў": Дзіцячая экскурсія па выставе Біяэтыка (Мінск)
аўт, 2016-03-15 15:23
20 сакавіка 2016 года ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва "Ў" у межах экспазіцыі "Біяэтыка" пройдзе экскурсія для дзяцей і майстар-клас.
Майстар-клас ладзяць "Дзіцячыя творчыя майстэрні" галерэі "Ў": дзеці даведаюцца, што такое біяфутурызм і паўдзельнічаюць у стварэнні новых мастацкіх формаў. Запрашаюцца дзеці ад 7 гадоў і іх бацькі.
Запіс удзельнікаў ажыццяўляецца:
- па тэл.: (033) 303 59 60,
- на старонцы Дзіцячыя майстэрні галерэі "Ў" на Фэйсбуку,
- праз е-мэйл: [email protected].
Coming soon
Posted by Anna Chistoserdova on Wednesday, 2 March 2016
Паводле Ygallery.by.