Галерэя Ў: Быць, як Я - адукацыйны праект Жанны Гладко (Мінск)

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (Мінск) запрашае на адукацыйны курс "Быць, як Я" беларускай мастачкі Жанны Гладко.

На працягу 6-ці дзён навучэнцы змогуць папрацаваць сумесна з мастачкай над сваiмi творчымі праектамi з выкарыстаннем такіх медыя, як фатаграфія, відэа. Вынiк дзейнасцi будзе паказаны на прэзентацыi пасля правядзення курсу.

Запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца сучасным мастацтвам. Вітаецца наяўнасць лэптопа, фотаапарата. Удзельнікі курсу самастойна забяспечваюць сябе матэрыяламі, неабходнымі для творчай працы.

Дэдлайн - 9 лістапада 2016 года. Удзел бясплатны. Пачатак навучання - 12 лістапада. Для запісу на курс неабходна адправіць рэзюмэ і матывацыйны ліст (памерам паўстаронкі) на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "Майстэрня Жанны Гладко"). Падрабязнасці тут.

Паводле Ygallery.by