Гадавое валанцёрства ў Польшчы па тэме smm і медыя
Медыйны праект у Цэнтры Моладзевай кааперацыі і Мабільнасці ў рамках праграмы Еўрапейскага Корпуса Салідарнасці (1 чэрвеня 2020 - 31 траўня 2021). Арганізацыя, якая прымае арганізацыя: Цэнтр Моладзевай кааперацыі і Мабільнасці, Гдыня, Польшча. Валанцёрам і валанцёркам пакрываюцца ўсе выдаткі. Апошні тэрмін падачы заяўкі 22 сакавіка 2020.
Фатаграфія - ваш запал? А можа вы любіце здымаць відэа ці пісаць? У вас ёсць цікавасць да сацыяльных медыя? Вы хочаце абзавесціся новымі знаёмымі з усёй Еўропы? Вы крэатыўныя і незалежныя? Вы хацелі б пазнаёміцца з культурай Польшчы? Калі так, запрашаюць у праект!
У рамках праекта валанцёры/кі ўдзельнічаюць у стварэнні розных медыя-матэрыялаў (такіх як фільмы, фатаграфіі, артыкулы), звязаных з праграмай Еўрапейскага Корпуса Салідарнасці, а таксама іншых лакальных і міжнародных праектаў, якія праводзяцца арганізацыяй. Валанцёры прапануюць свае ідэі, займаюцца стварэннем і распаўсюджваннем кантэнту.
Профіль валанцёра/кі:
- Цікавасць да сацыяльных медыя;
- Крэатыўнасць, арганізаванасць;
- Здольнасць працаваць самастойна, імкненне да самаразвіцця;
- Цікавасць да працы з рознымі людзьмі, адкрытасць да людзей з розных краін, рознага ўзросту, рознага бэкграўнда;
- Валоданне асновамі англійскай мовы, жаданне вывучаць польскую мову.
Для атрымання інфармацыі для анкеты, звяжыцеся з кантактнай асобай: 375-29-7585-400 (Ксюша). Па пытаннях праекта можна звяртацца ў вк https://vk.com/id57592738.
Крыніца: docs.google.com