Гадавая стажыроўка ў ЮНФПА ў Нью-Ёрку
Фонд Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) запрашае ўдзельнічаць у стыпендыяльнай праграме для маладых інаватараў - з ліпеня 2016 па чэрвень 2017 года. ЮНФПА шукае 2-х удзельнікаў праграмы для стажыроўкі ў Нью-Ёрку (Злучаныя Штаты).
Запрашаюцца кандыдаты ва ўзросце 18-25 год, якія жадаюць адстойваць правы моладзі ў сваёй краіне, хочуць рабіць перамены і развіць неабходныя для гэтага навыкі. Стыпендыяты пройдуць 3-месячны трэнінг па лідарстве (з ліпеня па верасень 2016 года) і 9-месячную стажыроўку па менеджменце ў розных аддзелах арганізацыі: знешніх сувязей, кадраў, фінансаў, камунікацый і г.д.
Вітаюцца кандыдаты, якія маюць досвед валанцёрства, працы ў моладзевай сетцы альбо недзяржаўнай арганізацыі. Кандыдаты мусяць свабодна валодаць ангельскай мовай, у залежнасці ад месца праходжання стажыроўкі можа спатрэбіцца веданне іншай мовы ААН (рускай, французскай, іспанскай, арабскай альбо кітайскай).
Стыпендыяльная праграма цалкам пакрывае ўсе выдаткі, звязаныя з удзелам (падарожжа, пражыванне, медыцынская страхоўка, стыпендыя). Дэдлайн - 22 лютага 2016 года.
Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.
Крыніца: UNFPA.org.